2014-02-05 10:19:39

Святы Пасад раскрытыкаваў спробу ўцянуць Папу ў рынкавыя стратэгіі


RealAudioMP3 Папа Францішак не глядзеў і не будзе глядзець намінаваны на “Оскар” фільм “Філамена” (Philomena), сказаў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён абверг паведамленні вытворцаў, што нібыта карціна была паказана Пантыфіку на спецыяльным закрытым паказе ў Ватыкане. У той жа час ён рэзка раскрытыкаваў спробу ўцянуць Святога Айца ў рынкавую стратэгію для прасоўвання фільму. Стужка распавядае гісторыю жанчыны, якая нарадзіла пазашлюбнае дзіця ў ірландскім абатстве, куды была адпраўлена сваёй сям’ёй. Сын Энтані быў супраць яе волі ўсыноўлены ў Амерыцы. Нягледзячы на гады пошукаў, Энтані і Філамена так і не знайшлі адзін аднаго.

Тэматыка фільму падалася вельмі неадназначнай для многіх католікаў у свеце, якія абвінавацілі кінематаграфістаў у дыскрымінацыі вобразу ірландскіх законніц. Крытык газеты “New York Post” акрэсліла гэты фільм як поўны нянавісці напад на каталіцызм.







All the contents on this site are copyrighted ©.