2014-02-05 14:47:08

Пантыфік салідарны з ахвярамі паводкі ў Італіі


RealAudioMP3 5 лютага 2014 г., вітаючы прысутных на агульнай аўдыенцыі італьянскіх пілігрымаў, Святы Айцец запэўніў у сваёй салідарнасці з тымі, хто пацярпеў у апошнія дні ў выніку гвалтоўных дажджоў ў некаторых раёнах Італіі. “Я адмыслова звяртаюся думкай да многіх людзей, нашых братоў і сясцёр, якія пакутуюць у сувязі з наступствамі вялікіх ападкаў у Таскане і прадмесцях Рыма. Мы ўсе за вас молімся і падтрымліваем вашы намаганні нашай салідарнасцю і любоўю”, - сказаў Папа. Францішак прывітаў таксама біскупаў, якія ўдзельнічаюць у кангрэсе, арганізаваным Супольнасцю св. Эгідзія, і святароў, якія прыехалі на курс, прысвечаны чалавечай фармацыі кандыдатаў да святарства, арганізаваны Папскім універсітэтам Святога Крыжа. З-за дажджу, Святы Айцец сустрэўся з хворымі перад аўдыенцыяй у зале Паўла VI.







All the contents on this site are copyrighted ©.