2014-02-05 14:23:44

Апостальская Сталіца адказала ААН на абвінавачванні


RealAudioMP3 Святы Пасад заявіў, што прымае да ведама Заключныя заўвагі Камітэту ААН па правах дзіцяці па дакладу, які быў прадстаўлены ім для разгляду і вывучэння Камітэтам, “у поўнай адпаведнасці з канвенцыямі ў розных галінах” і “міжнародным правам і практыкай”, “а таксама прымаючы пад увагу інтэрактыўныя публічныя дэбаты з Камітэтам, якія адбыліся 16 студзеня 2014 г”. Рэакцыя паследавала за заявай, у якой Камітэт выказаў сур’ёзную занепакоенасць тым, што нібыта “Святы Пасад не паведаміў памеру злачынстваў, не прыняў неабходных мер для ліквідацыі выпадкаў сексуальнага насілля ў дачыненні да дзяцей і па абароне дзяцей і прыняў палітыку і практыку, якія прывялі да працягу насілля і беспакаранасці вінаватых”.

Святы Пасад аднёсся да падобных абвінавачванняў “са шкадаваннем”. Ён бачыць у некаторых пунктах Заключных заўваг “спробу ўмяшання ў вучэнне Каталіцкага Касцёла пра годнасць чалавечай асобы і ў ажыццяўленне рэлігійнай свабоды”. Апостальская Сталіца ў сваёй заяве чарговы раз “пацвярджае прыхільнасць абароне правоў дзіцяці, у адпаведнасці з прынцыпамі, якія прапагандуе Канвенцыі аб правах дзіцяці, і маральнымі і рэлігійнымі каштоўнасцямі, якія прапануе каталіцкая дактрына”.

Свой даклад аб сітуацыі з правамі дзяцей Святы Пасад накіраваў яшчэ ў 2011 г., пасля чаго Камітэі ААН запатрабаваў некаторыя ўдакладненні, якія і былі зроблены. 16 студзеня 2014 г. прайшло абмеркаванне дакладу і зробленых да яго ўдакладненняў членамі Камітэта і дэлегацыяй Апостальскай Сталіцы. У справаздачы між іншым падкрэслівалася, што Святы Пасад глыбока засмучаны выпадкамі сексуальных злоўжыванняў з боку некаторых святароў, і называўся шырокі спектр мер, прынятых для прафілактыкі і недапушчэння падобных здарэнняў і прынцыпы каталіцкага навучання адносна гэтай тэмы.

Прадстаўнік Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі, заяўляў раней, што пастаянную пазіцыю Касцёла па гэтым пытанні падкрэслівае рашучае і неадкладнае прыняцце Апостальскай Сталіцай Канвенцыі аб правах дзіцяці і стаўленне папы Францішка, які дае новы і відавочны імпульс для такога роду ініцыятыў.







All the contents on this site are copyrighted ©.