2014-02-04 13:47:10

Францішак: Бог таксама плача аб сваіх дзецях


RealAudioMP3 Нават Бог плача як бацька, які любіць сваіх дзяцей і не адмаўляецца ад іх ніколі, нават калі яны паўстаюць супраць яго, лічыць папа Францішак. 4 лютага 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты Пантыфік засяродзіўся над постацямі двух бацькаў, прадстаўленых у літургічных чытаннях: караля Давіда, які плакаў з прычыны смерці свайго сына Абсалома, і кіраўніка сінагогі Яіра, які прасіў Хрыста аб аздараўленні сваёй дачкі. Францішак заўважыў, што Давід не адмовіўся ад уласнага бацькоўства нягледзячы на тое, што яго сын паўстаў супраць яго і хацеў адняць частку каралеўства. Войска Давіда перамагло, але ён не меў радасці перамогі, таму што чакаў толькі вяртання сына, а калі даведаўся пра яго смерць – пачаў плакаць.

Іншы бацька – Яір, “важны чалавек, які перад абліччам хваробы дачкі не пасароміўся стаць на калені перад Езусам”. Яму было няважна, што падумаюць людзі – таму што быў бацькам, які думае пра здароўе сваёй дачкі, заўважыў Папа.

Гэтыя прыклады, паводле Святога Айца, нагадваюць пра Бога, якога ў “Сімвале веры” хрысціяне называюць Айцом. Таксама і Бог плача па сваіх дзецях і заўсёды чакае іх. “Бог – гэта Айцец, які чакае сваіх блудных сыноў”, сказаў Францішак дадаў, што гэты прыклад павінен натхняць бацькаў фізічных і айцоў духоўных – біскупаў і святароў. “Бацька не можа зразумець сябе без сына. Таму мае патрэбу ў сыне: чакае яго, любіць, шукае, прабачае, хоча быць з ім блізка”, - адзначыў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.