2014-02-01 15:40:20

У Гродне адбылося біскупскае пасвячэнне


RealAudioMP3 1 лютага 2014 г. у гродзенскай катэдры адбылося біскупскае пасвячэнне кс. Юзафа Станеўскага. Новы дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі, як заявіў ён сам у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, сваім прыярытэтам лічыць дзяленне Божай любоўю з людзьмі. “Змяняецца свет, змяняецца чалавек, але нязменнымі застаюцца словы Евангелля. Таму першым выклікам для новых біскупаў, але і кожнага верніка, з’яўляецца вяртанне да крыніцы Божай міласэрнасці, каб там сустрэцца і знайсці сваё месца. Бо чалавек прагне любові, але атрымаўшы яе ён павінен гэтай любоўю дзяліцца”, - сказаў іерарх. Трэба нагадаць, што Гродзенская дыяцэзія заставалася без дапаможнага біскупа з 2004 г., калі біскуп Антоні Дзям’янка, які выконваў гэтыя абавязкі, быў прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.