2014-01-31 13:15:58

Святы Айцец: не губляць адчування граху


RealAudioMP3 Калі прысутнасць Божая памяншаецца паміж людзьмі “губляецца адчуванне граху” і тады іншыя пачынаюць расплачвацца на нашу “хрысціянскую пасрэднасць”, лічыць папа Францішак. 31 студзеня 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты ён заклікаў маліцца, каб ў хрысціянскіх супольнасцях ніколі не станавілася меньшай прысутнасць Божага Валадарства. Асновай для гаміліі Святога Айца стала біблійнае апавяданне пра караля Давіда: ён зграшыў з жонкай аднаго са сваіх вайскоўцаў, Урыя Хетыты, а калі даведаўся, што яна зацяжарыла, паслаў яго на верную смерць. “Давід знаходзіўся перад вялікім грахом, але не адчуваў яго грахоўнасці”, - заўважыў Папа і дадаў, што каралю нават не прышло на розум папрасіць прабачэння, а толькі адна думка: “як вырашу праблему?”. Францішак адзначыў, што не грашаць толькі херубімы, але дадзены ўрывак апавядае ў першую чаргу не пра грэх супраць дзевятай запаведзі, а пра тое, як Давід павёў сабе: ён не думаў аб неабходнасці прабачэння і вызнання граху, а толькі аб вырашэнні праблемы. У ім, паводле Папы, паменшылася Божае Валадарства і як наступства згубілася адчуванне граху. Страта адчування граху, нагадаў Францішак словы Пія ХІІ, – гэта “самы вялікі грэх сучаснасці”.

Сваю ўвагу Пантыфік звярнуў таксама на постаць Урыя – нявіннага чалавека, адпраўленага на смерць за грахі свайго караля. Урыя, – сказаў Папа – становіцца сімвалам усіх ахвяраў нашай невызнанай пыхі. Паводле яго, сёння ў свеце існуюць шматлікія “Урыі”, пакутуючыя ад “пасрэднасці” хрысціян, якія не вызнаюць свае грахі. “Гэта мучанікі нашых невызнаных грахоў”, - падкрэсліў Папа.

Францішак заклікаў маліцца і прасіць Бога, каб дапамог не згубіць ласку адчування граху, а таксама прыносіць “духоўныя кветкі на магілы гэтых сучасных “Урыяў”, якія расплачваюцца за вяселле самаўпэўненых хрысціян”.








All the contents on this site are copyrighted ©.