2014-01-31 13:47:16

Пантыфік да аўстрыйскіх біскупаў: апрацоўваць "поле Пана", каб прыносіла плады ў будучыні


RealAudioMP3 Быць Касцёлам азначае выходзіць, каб несці людзям радасць Евангелля, сцвердзіў папа Францішак ў пасланні да аўстрыйскіх біскупаў, якіх 30 студзеня 2014 г. прыняў на аўдыенцыі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum”. Святы Айцец паразмаўляў з іерархамі ў сяброўскай атмасферы і без афіцыйнай прамовы, тэкст якой яны атрымалі ў друкаванай форме. У гэтым дакуменце Францішак адзначыў, што Касцёл ў Аўстрыі перажывае нялёгкія часы, адным з сімптомам якіх з’яўляецца памяншэнне колькасць католікаў адносна агульнага насельніцтва краіны. “Гэта эвалюцыя не павінна пакінуць энертнымі, а наадварот – стымуляваць нашы намаганні ў сферы новай евангелізацыі, якая заўсёды неабходна”, - напісаў Святы Айцец.

З іншага боку Пантыфік заўважыў, што павялічваецца “адкрытасць на салідарнасць” сярод аўстрыйскіх вернікаў. Яна праяўляецца ў павелічэнні ахвяраванняў на карысць дабрачыннай арганізацыі “Caritas” і іншых ініцыятываў.

Папа адзначыў, што быць Касцёлам азначае не проста кіраваць тым, што было атрымана і ёсць у распараджэнні, але апрацоўваць “поле Пана”, каб прыносіла плёны таксама і ў будучыні. Францішак заклікаў быць місійным Касцёлам – несці людзям святло і радасць Евангелля. “Дзеці Божыя не хаваюцца, але нясуць у свет радасць свайго боскага сыноўства”, - сказаў ён.

Гэта ставіць перад вернікамі шэраг патрабаванняў – у першую чаргу весці святое жыццё, лічыць Пантыфік. У дадзеным кантэксце ён нагадаў, што Касцёл заўсёды патрабуе ачышчэння, і таму заклікаў адкрыць нанова “цудоўны сакрамэнт” споведзі – месца ў якім сустракаемся з міласэрнай любоўю Божай і Хрыстом, які дае сілы для навяртання і новага жыцця”.








All the contents on this site are copyrighted ©.