2014-01-30 15:56:56

Пантыфік да аўстрыйскіх біскупаў: малітва – ваша першачарговая праца


RealAudioMP3 У цёплай атмасферы прайшла 30 студзеня 2014 г. сустрэча папы Францішка з аўстрыйскімі біскупамі, якія прыбылі ў Ватыкан з візітам “ad limina Apostolorum”. Арцыбіскуп Вены, кардынал Крыстаф Шонборн, і арцыбіскуп Зальцбурга, Франц Лакнэр назвалі спатканне “абнадзейлівым” і “канструктыўным”. Францішак не чытаў загадзя падрыхтаванага тэксту прамовы, ён проста ўручыў яго іерархам. Папа падзякаваў “за ўсё, што адбываецца ў Касцёле ў Аўстрыі”, і заклікаў біскупаў быць побач з людзьмі і адносіцца да іх з міласэрнасцю. Пантыфік – гэта “выдатны слухач, ён паказвае дарогу, але гэта не вуліца з аднабаковым рухам”, - сказаў новы арцыбіскуп Зальцбурга. Святы Айцец заклікаў іерархаў да малітвы. “Ва ўсіх вас ёсць шмат працы, але я прашу вас, не забудзьцеся пра малітву, гэта ваша першачарговая праца”, - зацытаваў Пантыфіка арцыбіскуп Вены.

У канцы аўдыенцыі Папа ўручыў кожнаму з іерархаў біскупскі крыж і ружанец.







All the contents on this site are copyrighted ©.