2014-01-30 14:20:22

Ватыканская дыкастэрыя правядзе медыйны трэнінг для лацінаамерыканскіх біскупаў


RealAudioMP3 Папская рада па сродках масавай камунікацыі збірае біскупаў з краін Лацінскай Амерыкі. Мэта спаткання – пазнаёміць з важнасцю выкарыстання сучасных медыя, у прыватнасці, інтэрнэта і сацыяльных сетак, для распаўсюджання Евангелля. Трэнінг, які пройдзе 4-8 лютага 2014 г. узначаліць сам старшыня ватыканскай дыкастэрыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі. Месцам яго правядзення стане сталіца Кубы, Гавана. Гэты выбар не выпадковы – паводле арцыбіскупа Чэлі, сустрэча біскупаў павінна прадэманстраваць сімпатыю Касцёла да кубінцаў і “гатоўнасць да дыялога на карысць народа”.

Падобныя мерапрыемствы Папская рада па сродках масавай камунікацыі арганізуе для біскупаў з краін Лацінскай Амерыкі не ўпершыню. Семінар, прысвечаны камунікацыі і евангелізацыі ў эпоху лічбавых тэхналогій, ужо праходзіў у Бразіліі ў лістападзе 2013 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.