2014-01-30 15:47:18

Арцыбіскуп Чэлі: праблема камунікацыі – не тэхналагічны, а чалавечы фактар


RealAudioMP3 Не дастаткова толькі праходзіць “лічбавымі шляхамі” – проста быць падключаным да інтэрнэта – але неабходна, каб падключэнне суправаджалася сапраўднай сустрэчай. Гэту думку Святога Айца прывёў арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, выступаючы на форуме пад назвай “Будучыня камунікацыі – адказная”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел шматлікія журналісты, медыйныя эксперты, прадстаўнікі інфармацыйных агенцтваў. Яны сабраліся ў гэтыя дні ў Рыме, каб супольна абмеркаваць заклік да адказнасці, з якім звярнуўся папа Францішак ў сваім пасланні на Сусветны дзень масавай камунікацыі. Арганізатарам падзеі стаў “Фонд для евангелізацыі праз СМІ”.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў спаткання, прадстаўнік Апостальскай Сталіцы падкрэсліў, што ключавым словам паслання Папы з’яўляецца “блізкасць”. “Праблематыка камунікацыі – не тэхналагічная, а чалавечая, звязаная з адносінамі”, - падкрэсліў ён. Арцыбіскуп Чэлі адзначыў, што ў гэтай сферы Касцёл павінен змяніць свой спосаб мыслення, бо ў мінулым галоўным чынам клапаціўся пра тое, каб мець прылады і тэхналогіі для камунікацыі. Сёння аднак, “няма патрэбы ў бамбардаванні свету пасланнямі з Евангелля, але ёсць патрэба ў сведчанні”, - нагадаў словы Святога Айца ватыканскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.