2014-01-29 13:58:36

Падпісаны дадатковы пратакол паміж Святым Пасадам і Мальтай


RealAudioMP3 Святы Пасад паінфармаваў 29 студзеня 2014 г., што ў штаб-кватэры Міністэрства замежных спраў Мальты 27 студзеня быў падпісаны Трэці дадатковы пратакол да Пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Мальта, ад 3 лютага 1993 г., аб прызнанні грамадзянскіх наступстваў кананічных сужэнстваў і аб рашэннях касцёльных уладаў і трыбуналаў адносна такіх сужэнстваў. З боку Святога Пасаду дакумент падпісаў Апостальскі нунцый на Мальце, арцыбіскуп Альда Кавалі, з боку Мальты – міністр замежных спраў краіны, Джордж Вела. На ўрачыстай цырымоніі з касцёльнага боку прысутнічалі прадстаўнікі мальтыйскага епіскапату.

Трэці дадатковы пратакол складаецца з 4 пунктаў і ўносіць змены ў вышэйзгаданае Пагадненне з 1993 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.