2014-01-29 14:44:40

Кс. Ламбардзі пра папу Францішка на вокладцы “Rolling Stone”


RealAudioMP3 Артыкул Марка Банэлі ў выданні “Rolling Stone” характарызуецца павярхоўнай журналістыкай, якая, каб раскрыць вобраз новага Папы, спрабуе прадставіць ў негатыўных колерах пантыфікат яго папярэдніка, сказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Прадстаўнік Святога Пасаду адзначыў, што артыкул з’яўляецца прыкметай увагі, якую прыцягнуў да сябе ў самых розных асяроддзях цяперашні Пантыфік. Тым не менш, дадаў ён, Банэлі ўжывае асабліва жорсткія метады, каб паддаць крытыцы Бэнэдыкта XVI. Шкада, таму што такім чынам не спрыяе папе Францішку, які добра ведае, колькі Касцёл абавязаны яго папярэдніку, сказаў святар.

“Rolling Stone” прысвяціў вокладку свайго апошняга выпуску папе Францішку. Пад здымкам Святога Айца змешчаны словы “Часы мяняюцца”.







All the contents on this site are copyrighted ©.