2014-01-28 12:41:18

Кардыналу Рэ спаўняецца 80 гадоў


RealAudioMP3 Кардынал Рэ, адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў Яна Паўла II і адзін з самых уплывовых іерархаў у Ватыкане, адзначыць 30 студзеня 2014 г. 80-гадовы юбілей, пасля чаго страціць магчымасць удзелу ў канклаве. Паходзячы з паўночнай Італіі пурпурат быў да 2010 г. прэфектам Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Да гэтага ён працаваў на розных дыпламатычных пасадах перад біскупскім пасвячэннем і прызначэннем сакратаром Кангрэгацыі па справах Біскупаў у 1987 г. Ян Павел II прызначыў яго ў 1989 г. кіраўніком Секцыі агульных спраў Дзяржаўнага сакратарыяту, а ў 2000 г. прэфектам Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Да Калегіі кардыналаў іерарх быў далучаны ў 2001 г.

Зусім нядаўна кардынал Рэ, як старэйшы сярод кардыналаў-біскупаў, кіраваў канклавам у Сікстынскай капэле. У гэтай якасці ён спытаўся абранага арцыбіскупа Буэнас-Айрэса Хорхе Марыа Берголіа ці жадае той прыняць выбар кардыналаў.

Як прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў, кардынал Рэ падпісаў дакумент, якім Святы Пасад зняў экскамуніку з чатырох біскупаў Брацтва св. Пія X у студзені 2009 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.