2014-01-27 13:17:50

Пантыфік прыняў рашэнні адносна беатыфікацыйных спраў


RealAudioMP3 27 студзеня 2014 г. падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, папа Францішак зацвердзіў дэкрэты, якія тычацца прызнання мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некалькіх кандыдытаў да беатыфікацыі. Гаворка ідзе пра прызнанне факту мучаніцтва дыяцэзіяльнага святара з Іспаніі Пьетра Мендзіа, які загінуў у 1936 г. Дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў, зацверджаныя Пантыфікам, тычацца 7 асоб: італьянца, кс. Джузэпэ Джырэлі, дыяцэзіяльнага святара, які памёр у 1978 г.; іспанца, а. Захарыі ад св. Тэрэзы, кармэлітаніна, памерлага ў 1957 г.; канадкі, сястры Марсэлы Мае, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр любові з Квэбэку, памерлай у 1871 г.; аргентынкі, сястры Бэнэдэты Арас, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр служак Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, якая памерла ў 1894 г.; мальтыйкі, сястры Маргарыты ад Найсвяцейшага Сэрца Езуса, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сэрца Езуса, памерлай у 1952 г.; бразільянкі, сястры Серафіны з Кангрэгацыі сясцёр адаратарак Крыві Хрыста, якая памерла ў 1988 г.; а таксама свецкай верніцы, удавы, італьянкі, Элізабэты Сана, якая належала да Трэцяга ордэну св. Францішка, памерлай у 1857 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.