Італьянскі святар і блогер каментуе пасланне Папы на Сусветны дзень камунікацыі
Блізкасць, сустрэча,
дыялог – гэта некаторыя ключавыя словы паслання папы Францішка на Сусветны дзень масавай
камунікацыі, лічыць галоўны рэдактар езуіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica”, вядомы
італьянскі пісьменнік, навуковец і блогер кс. Антоніа Спадара. Сусветны дзень камунікацыі
будзе адзначацца 1 чэрвеня 2014 г., а пасланне Пантыфіка было апублікавана ў вігілію
ўспаміну св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў 23 студзеня. У ім Папа ўказаў
на прыклад добрага самараніна, які павінен натхняць кожнага журналіста не праходзіць
абыякава каля болю і праблем людзей, а праз камунікацыю набліжацца да іх, лячыць іх
раны, дапамагаць у цяжкасцях. Паводле кс. Спадара, такі заклік Святога Айца азначае,
для хрысціянскага журналіста “даць голас тым, хто яго не мае, зрабіць заўважным аблічча
таго, хто незаўважны”.
Акрамя таго, “папа Францішак – гэта Пантыфік які, вельмі
любіць камунікацыю, бо яго душпастырскім стылем з’яўляецца непасрэдны кантакт з людзьмі”,
- лічыць езуіт. “Такім чынам, для яго, камунікацыя азначае сустрэчу. Культура камунікацыі
з’яўлецца цалкам супрацьлеглай культуры адходаў – гэта значыць падзеламі эканамічнага
і ідэалагічнага характару. (...) Я б сказаў, што для яго камунікаваць азначае сустакаць,
станавіцца блізкімі. Гэта пэўнага клталту каперніканская рэвалюцыя ў камунікацыі,
калі ў цэнтры знаходзіцца не пасланне, але асобы, якія камунікуюць”, - сказаў святар.
Кс.
Спадара назваў такую пазіцыю Святога Айца “вельмі сучаснай”, таму што папулярныя сёння
сацыяльныя медыя будуюцца менавіта на камунікацыі сканцэнтраванай на адносінах – калі
няма адносінаў, няма і камунікацыі. Менавіта ў гэтым ключы, паводле італьянскага святара,
трэба глядзець на выказванне Папы пра тое, што інтэрнэт – гэта дар Божы. “Інтэрнэт
разумецца ў якасці дару Бога для людзей, таму што дзякуючы яму людзі могуць быць паяднанымі”,
- сказаў кс. Антоніа Спадара.