2014-01-25 18:06:37

Францішак: падзел хрысціянаў нельга лічыць натуральным феноменам


RealAudioMP3 Падзелы сярод хрысціянаў нельга лічыць нечым натуральным, непазбежным для супольнага жыцця, адзначыў папа Францішак вечарам 25 студзеня 2014 г. падчас малітвы Нешпараў у рымскай базыліцы св. Паўла за мурамі. Экуменічнае набажэнства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій было прымеркавана да заканчэння Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Звяртаючыся да сабраных Пантыфік нагадаў, што імя Езуса не можа выкарыстоўвацца для падзелаў, для апраўдання адзялення ад братоў. Папа адзначыў, што экуменічнае служэнне стала адным з асноўных для Біскупа Рыма дзякуючы яго папярэднікам, у першую чаргу Паўлу VI, Яну ХХІІІ і Яну Паўлу ІІ. Францішак заклікаў маліцца, каб Езус дапамог хрысціянам перамагчы існуючыя падзелы і эгаізм і быць злучанымі сілай любові, якую Святы Дух вылівае ў сэрцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.