2014-01-25 13:32:48

Святы Айцец накіраваў пасланніка да ахвяраў тайфуна на Філіпінах


RealAudioMP3 Папа Францішак накіраваў пасланніка да ахвяраў моцнага тайфуна, які 8 лістапада 2013 г. абрынуўся на Філіпіны. Суцяшэнне і духоўную падтрымку Святога Айца перадасць старшыня Папскай рады “Cor Unum” кардынал Рабэр Сара. Пурпурат наведае Філіпіны 26-31 студзеня 2014 г. Падчас сваёй місіі ён сустрэнецца з мясцовымі біскупамі, Прэзідэнтам краіны Бенігна Акінам і жыхарамі рэгіёна Таклабан, які найбольш пацярпеў у выніку прыроднага катаклізму. Кардынал Сара, ад імя Пантыфіка прадставіць праект аднаўлення дзіцячага дома і дома для пажылых асобаў, у якім адначасова будзе размешчаны маленькі жаночы кляштар, капліца і дыспансер.

Гэта не першая дапамога папы Францішка насельніцтву Філіпін, пацярпеламу ад тайфуна. Адразу пасля з’яўлення навіны пра трагедыю, Святы Айцец перадаў 150 тыс. долараў на дапамогу ахвярам катаклізма.








All the contents on this site are copyrighted ©.