2014-01-25 09:50:49

Папа рыхтуе дакумент на тэму экалогіі


RealAudioMP3 Папа Францішак пачаў падрыхтоўку спецыяльнага дакумента прысвечанага экалогіі, расказаў журналістам кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. “У перкспектыве гэта павінна быць энцыкліка”, - сказаў ён і ўдакладніў, што праект знаходзіцца на пачатковай стадыі, таму яшчэ рана казаць пра час яго публікацыі. “У любым выпадку важна заўважыць, што папа Францішак жадае звярнуць асаблівую ўвагу на тэму “экалогіі чалавека”, - сказаў кс. Ламбардзі. 24 студзеня Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Франсуа Аланд, пасля аўдыенцыі ў папы Францішка, падзяліўся, што асаблівая ўвага ў размове з Пантыфікам звярталася на праблемы навакольнага асяродзя. “Бог прабачае заўсёды, чалавек часам, а прырода ніколі – калі аб ёй не клапаціцца”, - сказаў Святы Айцец выказваючы сваю заклапочанасць кліматычнымі зменамі. У сваю чаргу кіраўнік французскай дзяржавы запэўніў Папу ў тым, што палітыкі працуюць, каб міжнародная канферэнцыя па праблемах клімату, запланаваная на 2015 г., была паспяховай.








All the contents on this site are copyrighted ©.