2014-01-24 13:46:40

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Францыі


RealAudioMP3 24 студзеня 2014 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Французскай Рэспублікі Франсуа Аланда. Таксама адбылася сустрэча палітычнага лідэра з арцыбіскупам Пьетра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі. Падчас сардэчных размоў быў адзначаны ўклад рэлігіі ў агульнае дабро. Узгадваючы добрыя адносіны, якія існуюць паміж Францыяй і Апостальскай Сталіцай, было пацверджана ўзаемнае абавязальніцтва падтрымліваць рэгулярны дыялог паміж дзяржавай і Каталіцкім Касцёлам і канструктыўна працаваць па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. У кантэксце абароны і захавання годнасці чалавечай асобы былі разгледжаны некаторыя актуальныя пытанні, якія тычацца сям’і, біяэтыкі, павагі да рэлігійных супольнасцяў і абароны месцаў культу.

Гутарка вялася і на тэмы міжнароднага характару: беднасць, міграцыя, ахова навакольнага асяроддзя. Асаблівая ўвага была нададзена канфліктам на Блізкім Усходзе і ў некаторых частках Афрыкі. Было выказана перакананне, што мірнае суіснаванне можа быць адноўлена шляхам дыялогу і ўдзелу ўсіх слаёў грамадства, праз павагу да правоў усіх, асабліва этнічных і рэлігійных меншасцяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.