2014-01-23 11:17:10

Дырэктар Ватыканскага банка: міжнародныя структуры задаволены супрацоўніцтвам


RealAudioMP3 Інстытут рэлігійных спраў, вядомы таксама як “Ватыканскі банк”, зрабіў велізарныя крокі наперад у накірунку празрыстасці і барацьбы з адмываннем грошай, адзначыў дырэктар установы Эрнст фон Фрэйберг у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. “У маі 2013 г. мы сказалі свету, што станем абсалютна празрыстымі і адкажам на ўсе патрабаванні”, - нагадаў ён і дадаў, што тады многія палічылі гэта ўтопіяй. Аднак, рэформа Ватыканскага банка аказалася цалкам магчымай, сказаў ён. Фон Фрэйберг адзначыў, што на працягу мінулага года была створана сістэма ўзаемадзеяння паміж ватыканскімі і міжнароднымі ўстановамі ў сферы барацьбы з адмываннем грошай, а таксама праверана большасць рахункаў кліентаў банка на прадмет нелегальнай дзейнасць. Калі дакладней, каля 10 тыс. з амаль 18 тыс. Наступным крокам фон Фрэйберг назваў перадачу матэрыялаў даследванняў у кампетэнтныя органы, у тым ліку міжнародныя, што дапаможа паглыбіць супрацоўніцтва з такімі стурктурамі ў сферы барацьбы з адмываннем грошай.

Не каментуючы канкрэтныя выпадкі, фон Фрэйберг, аднак, падкрэсліў, што італьянскія органы па супрацьдзеянні фінансавым злачынствам “вельмі задаволены” супрацоўніцтвам з ватыканскімі структурамі. “Яны прызнаюць, што Ватыкан імкнецца да той жа мэты – умацавання закона”, - сказаў кіраўнік Інстытута рэлігійных спраў. На яго думку, сістэма працы Ватыканскага банку “неадкладна ўздыме трывогу”, калі ўзнікае сітуацыя нелегальнай дзейнасці на адным з яго рахункаў.

Фон Фрэйберг адзначыў, што, нягледзячы на дасягнуты прагрэс, праца па рэалізацыі большай празрыстасці будзе працягвацца і ў 2014 г. “Мы чакаем, калі Святы Айцец вызнчыць будучыя мэты Інстытута рэлігійных спраў, і згодна з яго рашэннем будзем працаваць, каб адаптаваць іх да нашай дзейнасці”, - прызнаўся банкір.








All the contents on this site are copyrighted ©.