2014-01-22 12:59:08

Кардынал: у Папы дастаткова часу, каб здзейсніць запланаваныя змены


RealAudioMP3 У Касцёле мы стаім на пачатку новай эры”, - сказаў у інтэрв’ю для нямецкіх СМІ – выдання “Kölner Stadtanzeiger” і агенцтва “KNA” – апублікаваным 21 студзеня 2013 г., кардынала Оскар Радрыгес Марадзьяга, адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы. Каардынатар рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам параўнаў сучасныя падзеі з сітуацыяй, калі Ян XXIII склікаў ІІ Ватыканскі Сабор. Гандурасскі кардынал адзначыў, што Пантыфік чакае ад касцёльнай іерархіі простага жыцця і стылю кіраўніцтва, ён прапануе больш душпастырства, чым дактрыны. Паводле іерарха, Папа склікаў сінод, прысвечаны сям’і, паколькі за 30 гадоў ад апошняй асамблеі на гэту тэму сітуацыя значна змянілася: шмат разводаў, бацькі-адзіночкі, з’ява сурагатнага мацярынства, бяздзетныя сужэнствы, аднаполыя саюзы. Навучанне застаецца нязменным, але гэтыя выклікі патрабуюць адказу, адпаведнага да часоў, сказаў кардынал.

Іерарх выказаўся і на тэму структурных рэформ у Касцёле. Калі хутка мяняецца лад жыцця людзей, павіннны таксама змяніцца і кіраўнічыя структуры Касцёла, лічыць ён. На яго думку, існуе таксама праблема кар’ерызму ў Рымскай курыі, калі нехта, хто трапіў туды, любым коштам жадае стаць біскупам, што не адпавядае “менталітэту паўсюднага Касцёла”.

Кардынал Марадзьяга перакананы, што ў 77- гадовага Папы дастаткова часу, каб здзейcніць запланаваныя змены. “Ён мае столькі энергіі, што гэта ўвесь час здзіўляе мяне”, - прызнаўся іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.