2014-01-22 13:41:55

Асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI пра сітуацыю з сексуальнымі злоўжываннямі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI вельмі глыбока перажыў факт, што на працягу двух гадоў павінен быў выдаліць са святарства 384 асобы, абвінавачаных у сексуальным насіллі ў дачыненні да непаўналетніх. Гэта падкрэсліў арцыбіскуп Георг Генсвайн у інтэрв’ю інтэрнэт-выданню “Mittelbayerischen Zeitung”. “Папа дзейнічаў рашуча, але гэта было вельмі балючым для яго і застаецца такім па гэты дзень”, - сказаў асабісты сакратар Пантыфіка на пенсіі. Дадзеныя былі апублікаваны толькі зараз, бо размова ішла пра вельмі далікатную справу – “не ад жадання, штосьці схаваць, а для таго, каб абараніць асобу”, растлумачыў арцыбіскуп Генсвайн. Цяпер, - дадаў ён - аказалася, што лепшым з’яўляецца больш адкрытая камунікацыя, бо “дзеянні, учыненыя педафіламі, з’яўляюцца справай горкай і яны павінны быць сурова пакараныя”.

У мінулую суботу прадстаўнік Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі пацвердзіў, што паміж 2011 і 2012 гадамі Святы Пасад перавёў у свецкіх стан 384 святары па прычыне сексуальнага насілля з іх боку ў дачыненні да непаўналетніх. Справы часткі з іх адносяцца да выпадкаў педафіліі ў значна ранейшы перыяд. Гэтыя лічбы былі агучаны падчас прэзентацыі дакладу Апостальскай Сталіцы на форуме Камітэта ААН па правах дзіцяці ў Жэневе.







All the contents on this site are copyrighted ©.