Сусветная Рада Цэркваў прадставіла прапановы для мірнай канферэнцыі па Сірыі
Напярэдадні мірнай
канферэнцыі па Сірыі, якая атрымала назву “Жэнева-2”, 20 студзеня 2014 г. у гэтым
швейцарскім горадзе сабраліся каля 30 рэлігійных лідэраў з краін Блізкага Усходу,
Еўропы і Амерыкі – члены Сустветнай Рады Цэркваў. Імі былі падрыхтаваны прапановы
па дасягненні міру ў краіне, ўжо на працягу трох гадоў ахопленай вайной. Спецыяльны
дакумент быў перададзены спецпрадстаўніку ААН па Сірыі Лахдару Брахімі і іншым палітыкам,
якія будуць удзельнічаць у форуме. Са свайго боку, Брахімі падкрэсліў жаданне ААН
супрацоўнічаць з Цэрквамі ў справе аднаўлення міру ў Сірыі.
Рэлігійныя лідэры,
сярод якіх былі таксама прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы, падкрэслілі, што першай
мэтай павінна быць неадкладнае спыненне ваенных дзеянняў, таму што вырашыць канфлікт
зброяй – немагчыма. Сярод заклікаў: забеспячэнне гуманітарнай дапамогі насельніцтву
і падтрымка ў аднаўленні мірнага жыцця.
Генеральны Сакратар Сусветнай Рады
Цэркваў пастар Олаф Твейт, адзначыў, што пры напісанні дакумента прадстаўнікі розных
Цэркваў і рэлігійных супольнасцяў праявілі адзінадушша: “гаварылі адным голасам”.
Сусветная
Рада Цэркваў лічыць, што Цэрквы могуць мабілізаваць міжнародную грамадскасць, указваўчы
на зло, якое адбываецца ў Сірыі і падрымліваючы найвышэйшае дабро, якім з’яўляецца
справядлівы мір. Сустрэча арганізацыі суправаджалася экуменічнай малітвай за сірыйскі
народ і вырашэнне канфклікту.