2014-01-21 11:42:38

Святы Айцец: заставацца малымі ў дыялогу з веліччу Бога


RealAudioMP3 Заставацца малымі ў дыялогу з веліччу Бога, заклікаў папа Францішак 21 студзеня 2014 г. Звяртаючыся да ўдзельнікаў ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты Пантыфік адзначыў, што Бог заўсёды аддае перавагу самым малым: Ён выбраў сабе народ, які меў “найменьш улады” сярод іншых, узглянуў на пакору Марыі. Таксама і ў сённяшнім літургічным чытанні, у якім гаворка ішла пра выбранне і намашчэнне Давіда, “гэта пазіцыя Пана праглядаецца ясна”. Самуэль стаяў перад самым высокім з сыноў Эліява і думаў, што менавіта гэта абраннік, але Пан папярэдзіў: “не зважай ні на аблічча яго, ні на высокі рост, бо Я адкінуў яго”, таму што “не гляджу, як глядзяць людзі”.Сапраўды, падкрэсліў Папа, чалавек бачыць тое, што навідавоку, а Пан заглядае ў сэрца. “Пан выбірае паводле сваіх крытэрыяў”, выбірае “слабых і пакорных”, каб “пасароміць моцных зямлі”, сказаў Францішак. Менавіта таму ён “выбраў Давіда”, які ў вачах айца не быў варты нічога.

Францішак нагадаў, што пазней Давід стаў каралём і памыліўся. Магчыма ён рабіў шмат памылак, але Біблія нам апавядае пра дзве – самыя цяжкія. Тым не менш, пасля іх, Давід стаў пакорным. Ён зноў стаў малым і прызнаўся Богу ў сваёй грахоўнасці, папрасіў прабачэння і шмат шкадаваў, адзначыў Папа. Давід захаваў сваю маласць праз пакаянне, малітву і слёзы, падкрэсліў Пантыфік і заклікаў браць з яго прыклад: заставацца малымі перад Богам.








All the contents on this site are copyrighted ©.