2014-01-21 13:52:28

Польшча: ватыканскі кардынал пра важнасць будучых СДМ


RealAudioMP3 Сусветныя дні моладзі ў Кракаве стануць зачынам, які мабілізуе на евангелізацыйныя намаганні як саму моладзь, так і душпастыраў, перакананы старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка. 20 студзеня 2014 г. у Варшаве, пурпурат сустрэўся з членамі душпастрыскай камісіі Канферэнцыі Біскупаў Польшчы. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў спаткання, былі, між іншым, наступныя Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Кракаве ў 2016 г. Кардынал Рылка заклікаў памятаць пра дзве важныя характарыстыкі будучага форума, звязаныя з месцам яго правядзення: па першае Кракаў – гэта горад бл. Яна Паўла ІІ, які на момант правядзення сустрэчы ўжо будзе абвешчаны святым, а па-другое, гэта асаблівае месца ўшанавання Божай Міласэрнасці, якая будзе адной з галоўных тэмаў Сусветных дзён моладзі.

Ватыканскі пурпурат падкрэсліў важнасць таго, каб падзеяй жыў не толькі Кракаў, але Касцёл ва ўсёй Польшчы. Мерапрыемства прынясе плёны, не толькі моладзі, але людзям усіх узростаў, перакананы кардынал Рылка.








All the contents on this site are copyrighted ©.