2014-01-21 13:19:38

Католікі ЗША мабілізуюцца ў абарону жыцця


RealAudioMP3 Амерыканскія католікі мабілізуюцца, каб чарговы раз супольна выступіць у абарону жыцця ненароджаных дзяцей. 18-26 студзеня 2014 г. ў ЗША праходзіць ініцыятыва пад назвай “Дзевяць дзён для жыцця: малітва, пакаянне і пілірымаванне”. Кульмінацыяй падзеі стане марш, які адбудзецца ў Вашынгтоне 26 студзеня. Нягледзячы на анамальныя халады, якія абрынуліся на Паўночную Амерыку ў шэсце плануюць удзельнічаць каля 10 тыс. чалавек. Яны пройдуць вуліцамі сталіцы да будынку Вярхоўнага суда. Менавіта тут 41 год таму быў прыняты закон легалізуючы аборты. З таго моманту ў ЗША былі забіты больш за 55 млн. ненароджаных дзяцей, а тысячы жанчын перажываюць страшныя духоўныя пакуты, часцей за ўсё ў маўчанні.

Старшыня камісіі “рro-life” пры епіскапаце ЗША арцыбіскуп Бостанскі кардынал Шон Патрык О’Мэллі адзначыў, што рашэнне аб легалізацыі абортаў, прынятае ў 1973 г. з’яўляецца прыкладам культуры, якую папа Францішак акрэсліў як “выкарыстаў і выкінуў”.

У рамках ініцыятывы “Дзевяць дзён для жыцця: малітва, пакаянне і пілірымаванне” вернікам прапаноўваецца прыняць удзел у спецыяльных набажэнствах, малітвах, праслухаць адпаведныя канферэнцыі і разважанні. Вернікі могуць атрымаць кароткія паведамленні на дадзеную тэму праз смс ці электронную пошту. Акцыя з’яўляецца агульнанацыянальнай і ахоплівае ўсю краіну.








All the contents on this site are copyrighted ©.