2014-01-20 12:52:08

Францішак: хрысціянская свабода – у паслухмянасці Божаму слову


RealAudioMP3 Хрысціянская свабода – у паслухмянасці Божаму слову, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 20 студзеня 2014 г. Пантыфік заклікаў не баяцца прымаць “навізну” Евангелля і “Божыя сюрпрызы”. Паводле яго, Божае слова з’яўляецца жывым і таму кажа нам тое, што хоча казаць: не тое, што мы чакаем ці спадзяемся пачуць. Божае слова “свабоднае”. Яно часта здзіўляе, бо наш Бог – гэта “Бог нечаканасцяў”, перакананы Папа. Францішак нагадаў, што Евангелле і Аб’яўленне Божае заўсёды новае. Езус пра гэта вельмі ясна сказаў патрабуючы трымаць новае віно ў новых мяхах. Таму неабходна заўсёды быць адкрытымі на гэту навізну, быць паслухмянымі Божаму слову і чыніць тое, што яно кажа. “Мы павінны заўсёды спрабаваць адаптавацца, прыладзіцца да гэтай навізны Божага слова, павінны быць адкрытымі на навізну”, - сказаў Папа і ў якасці адмоўнага прыкладу ўказаў на Саўла з першага літургічнага чытання. Саўл, паводле Францішка, забыў пра тое, што Бог заўсёды здзіўляе – ён закрыўся ва ўласных меркаваннях, схемах і думаў выключна па-чалавечы.

Папа адзначыў, што адкрытаць на навізну Божага слова – гэта праява хрысціянскай свабоды. “Хрысціянская свабода і пакора – у паслухмянасці Божаму слову, у адвазе стаць новымі мяхамі для новага віна, якое паступае пастаянна”, - сказаў Папа і дадаў, што ад хрысціян таксама патрабуецца праніклівасць: заўсёды распазнаваць, што Святы Дух робіць у сэрцы і куды вядзе. “Распазнаваць і падпарадкоўвацца”, - заклікаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.