2014-01-19 14:21:08

Францішак да бежанцаў: не губляйце надзеі на лепшы свет


RealAudioMP3 Папа Францішак выказаў падзяку ўсім хто працуе дапамагаючы мігрантам і бежанцам і баронячы іх ад “гандляроў чалавечым целам”. Пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Пантыфік нагадаў, што 19 студзеня адзначаецца Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў. Звяртаючыся да людзей вымушаных пакінуць свае краіны, ён заклікаў “не губляць надзею на лепшы свет”. “Жадаю вам жыць у спакоі ў краінах якія вас прымаюць, захоўваючы каштоўнасці характэрныя для культур вашага паходжання”, - сказаў Папа. Святы Айцец заклікаў памятаць пра шматлікіх мігрантаў і бежанцаў, пра іх пакуты, жыццё, якое часта справаджае адстунасць працы і дакументаў, а таксама маліцца за іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.