2014-01-17 16:18:50

Францішка запрасілі на “ЭКСПА 2015”


RealAudioMP3 Папа Францішак атрымаў запрашэнне наведаць сусветную выставу “ЭКСПА 2015”, якая з 1 мая па 31 кастрычніка 2015 г. будзе праходзіць у італьянскім Мілане пад дэвізам “Насыціць планету, энергія для жыцця”. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы дэлегацыю пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Міланскага кардынала Анджэла Сколы, у якую увайшлі прадстаўнікі касцёльных і свецкіх структур задзейнічаных у падрыхтоўцы да падзеі. Сярод іх былі кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, Лучана Гуальдзэцці, віцэкамісар павільёна Апостальскай Сталіцы, а таксама некаторыя арганізатары “ЭКСПА 2015”.

Падчас аўдыенцыі кардынал Скола і кардынал Равазі пазнаёмілі Святога Айца з тым, як на выставе будзе прадстаўлены Святы Пасад. Арганізатары падзеі патлумачылі яе сэнс і значэнне. Пантыфік у сваю чаргу падтрымаў ініцыятыву і заклікаў працягваць падрыхтоўку да яе звяртаючы ўвагу на “маленькія рэчы”, такія як дзяленне і дапамога. Ён быў станоўча ўражаны магчымасцямі працы для моладзі, якія дае “ЭКСПА 2015”, а таксама міжнароднымі праектамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.