2014-01-17 12:27:23

Святы Айцец: не прадаваць Божае слова за слова гэтага свету


RealAudioMP3 Быць дзецьмі Божымі і не паддавацца спакусе “быцця нармальнымі” заклікаў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 17 студзеня 2014 г.. “Нармальнасць”, пра якую казаў Пантыфік, заключаецца ў ігнараванні Божага слова і пагружэнні ва “уніфікацыю гэтага свету”, якая прадугледжвае такое жыццё, нібыта Бога не існуе. Гэта спакуса шмат разоў узнікала перад яўрэйскім народам, пра што апавядае Стары Запавет. Папа нагаўдаў, што яўрэі адмаўляліся ад Бога і прасілі прарока Самуэля аб каралі, “як ёсць ва ўсіх народаў”. Так задараецца і ў жыцці сучасных хрысціян – быць як усе – гэта “спакуса народа і наша”, перакананы Святы Айцец. Ён падкрэсліў, што перад абліччам гэтага свету, часта мы забываем Божае слова, набываем "модныя словы" - бяром іх, бо яны "больш забаўныя".

Францішак падкрэсліў, што хрысціяне, канешне, павінны быць нармальным, як і іншыя людзі, але пры гэтым не адмаўляцца ад сваіх каштоўнасцяў. Яны павінны заўсёды захоўваць Божае слова, перакананы Папа. Змагаючыся са спакусай “уніфікацыі” Пантыфік заклікаў не лічыць сябе ахвярамі “пэўнага комплексу непаўнавартасці”.

“Спакуса прыходзіць і робіць сэрца цвёрдым”, - падкрэсліў Францішак і дадаў, што калі сэрца цвёрдае – Божае слова не можа ў яго ўвайсці. Марнасць робіць сэрца мягкім – але гэта не робіць яго добрым. Добрае сэрца – гэта сэрца адкрытае на Божае Слова, перакананы Папа. Ён заклікаў прасіць у Бога ласку сардэчнай адкрытасці і не ўпадабляцца да тых, хто аддаліўся ад Бога і больш не прымае і не разумее Яго слова.








All the contents on this site are copyrighted ©.