14 лютага 2014 г.,
ва ўспамін св. Валянціна, папа Францішак сустрэнецца з моладдзю, якая рыхтуецца да
прыняцця сакрамэнту сужэнства. Сустрэча пад дэвізам “Радасць “так” сказанага назаўсёды”
пройдзе ў ватыканскай Зале Паўла VI па ініцыятыве Папскай рады па справах сям’і. Прыняць
у ёй удзел запрашаюцца пары, якія праходзяць падрыхтоўку да сужэнства. Старшыня Папскай
рады па справах сям’і, арцыбіскуп Вінчэнца Палья, нагадаў, што папа Францішак шмат
разоў заклікаў моладзь жыць радасцю “вернай і плённай любові, якая ўзрастае ў святасці,
калі наследуе прыклад Святой Сям’і і прымае Хрыста ў сямейнае жыццё”.
З заручанымі
маладымі вернікамі сустракаўся папярэднік папы Францішка на Пасадзе св. Пятра Бэнэдыкт
XVI. Гэта спатканне праходзіла ў верасні 2011 г. у італьянскай Анконе, з нагоды Нацыянальнага
эўхарыстычнага кангрэсу.