Святы Айцец: прычына скандалаў у Касцёле – у недахопе адносінаў з Богам
Скандалы ў Касцёле
адбываюцца таму, што не існуе належных жывых адносінаў з Богам і Яго словам, адзначыў
папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі 16 студзеня 2014 г. Ён пачаў з каментара
да ўрыўку з Першай кнігі Самуэля, дзе гаворка ішдзе пра паразу Ізраэля ў бітве з філістымлянамі.
Паводле Папы, галоўная прычына гэтага была ў недахопе веры сярод яўрэяў. Яны спадзяваліся
на дапамогу каўчэга, які лічылі “магічным” сродкам. На думку Папы, так часта адбываецца
і сёння ў Касцёле. Такім магічным сродкам многія лічаць уладу, камфортныя пасады і
ўзнагароды. Праблема, аднак, у тым, што яны не маюць веры, не адкрываюць сэрца на
Божае слова. Менавіта гэта становіцца прычынай шматлікіх скандалаў у Касцёле, заняпаду
Божага народу аж да слабасці і сапсаванасці святароў, перакананы Святы Айцец.
Папа
заклікаў падумаць, ці не з’яўляецца наша вера фармальнай, ці Божае слова ўваходзіць
ў нашыя сэрцы і перамяняе іх.