Пантыфік сустрэўся з групай свецкіх супрацоўнікаў Папскага дому
16 студзеня 2014 г.
папа Францішак прыняў на аўдыенцыі служачых Папскага дому, адказаных за сустрэчу гасцей
Святога Айца падчас аўдыенцый, цырымоній і афіцыйных прыёмаў. Францішак выказаў ім
падзяку за самааданасць і сардэчнасць, з якімі здзяйсняюць сваю працу, “натхнённую
любоўю да Касцёла і Папы”. “Папскі дом належыць членам Каталіцкага Касцёла, якія тут
сустракаюць гасціннасць, сямейнае цяпло і падтрымку для сваёй веры. Сапраўдным гаспадаром
дому з’яўляецца Пан, а мы ўсе – Яго вучні, слугі Яго Евангелля”, - падкрэсліў Папа
і дадаў, што выканенне гэтай ролі патрабуе пастаннага дыялогу з Богам у малітве, узрастання
ў сяброўстве і блізасці з Ім, а таксама сведчання Яго міласэрнасці да ўсіх. “Ваша
праца, калі будзе выконвацца ў гэтым духу, можа стаць нагодай для перадачы радасці
быцця часткай Касцёла”, - сказаў Святы Айцец. Разам з супрацоўнікамі Папскага дому
ў адыенцыі прынялі ўдзел члены іх сем’яў.