2014-01-15 11:28:13

Папа сустрэнецца з членамі Нэакатэхуменальнага Шляху


RealAudioMP3 1 лютага 2014 г. Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі Нэакатэхуменальнага Шляху. На спатканне ў Ватыкан прыбудзе каля 10 тыс. асоб. Падчас яго Святы Айцец благаславіць 17 груп катэхістаў, якія адправяцца з евангелізацыйнай місіяй – “Missio ad Gentes” – у розныя краіны, і 75 сем’яў, якія выказалі гатоўнасць пакінуць усё і вырушыць на місіі ў любое месца на свеце. Кожная група “Missio ad Gentes” складаецца з 4 сем’яў з дзецьмі, святара, семінарыста і двух незамужніх жанчын (у агульнай складанасці 25-30 чалавек). У цяперашні час такіх груп па ўсім свеце 52, у іх уваходзяць 230 сем’яў. На сустрэчу з папам Францішкам запрошаны катэхісты з розных краін, рэктары нэакатэхуменальных семінарый, святары і семінарысты, пробашчы і лідэры першых нэакатэхуменальных супольнасцяў у кожнай з парафій Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.