2014-01-15 13:37:38

Папа абнавіў склад камісіі кардыналаў па нагляду за Ватыканскім банкам


RealAudioMP3 Святы Айцец абнавіў склад Камісіі кардыналаў па нагляду за Інстытутам рэлігійных спраў (Ватыканскім банкам). Цяпер яе членамі з’яўляюцца: аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Вены; канадскі кардынал Томас Крыстафер Колінз, арцыбіскуп Таронта; французскі кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу; іспанскі кардынал Сантас Абрыль-і-Кастэліа, арцыпрэсбітэр базылікі Санта Марыя Маджорэ і італьянец, арцыбіскуп Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, які ўвойдзе ў склад Калегіі кардыналаў пасля кансісторыя 22 лютага 2014 г. Камісія будзе працаваць у такім складзе на працягу наступных пяці гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.