Ватыканскі форум па Сірыі: маральная сіла Святога Пасаду
Спыненне агню і ўсіх
форм насілля – першая ўмова стабілізацыі сітуацыі ў Сірыі, да такой высновы прыйшлі
ўдзельнікі канферэнцыі, якая прайшла ў Ватыкане 13 студзеня 2014 г, паведаміў Ватыканскаму
радыё кардынал Жан-Луі Таран. Мэтай форуму было прадстаўленне папе Францішку пункту
гледжання экспертаў і дыпламатаў на праблему. Сустрэча была арганізавана па яго асабістай
просьбе. Удзельнікі падкрэслівалі неабходнасць маральнага і духоўнага аднаўлення краіны,
міжкультурнага і міжрэлігійнага прымірэння.
Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным
дыялогу пракаментаваў сустрэчу арцыбіскупа Пьетра Параліна з Дзяржсакратаром ЗША Джонам
Кэры і падкрэсліў, што палітыкі часта звяртаюцца сёння да Святога Пасаду ў складаных
міжнародных пытаннях, паколькі ён з’яўляецца маральнай сілай і мае значную дыпламатычную
вагу. Таксама палітычныя лідэры ўражаны папулярнасцю папы Францішка. Акрамя таго,
Апостальская Сталіца заўсёды настойвала на важнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,
якая была створана, каб пазбегнуць вайны ў будучым.
Паводле кардынала Тарана,
ватыканскі форум паказаў, што ёсць людзі – выдатныя асобы і эксперты – гатовыя служыць
чалавецтву і справе міру самааддана і глыбока.