2014-01-14 12:58:15

У Ватыкане па асабістай просьбе папы Францішка размаўлялі пра сірыйскі канфлікт


RealAudioMP3 За тыдзень перад жэнеўскай міжнароднай канферэнцыяй, якая будзе прысвечана канфлікту ў Сірыі, палітыкі і эксперты абмеркавалі 13 студзеня 2014 г. у Ватыкане магчымасці для спынення агню ў знішчанай вайной краіне. Сярод тых, хто прымаў ўдзел у аднадзённым форуме быў таксама нобелеўскі лаўрэат Махамед эль-Барадэі, адзін з вядучых егіпецкіх апазіцыйных палітыкаў і былы генеральны дырэктар Агенцтва па атамнай энергіі МАГАТЭ. Арганізатарм канферэнцыі, якая праходзіла за зачыненымі дзвярыма, выступіла Папская Акадэмія Навук, якая пажадала ўнесці свой уклад у падрыхтоўку мірнай канферэнцыі ў Жэневе. У Швейцарыі, упершыню, пройдуць перамовы паміж прадстаўнікамі сірыйскіх паўстанцаў і цяперашніх уладаў.

Ватыканская канферэнцыя пад назвай “Сірыя – ці можна застацца абыякавым?” была арганізавана па асабістай просьбе папы Францішка. Удзельнікі размаўлялі ў тым ліку пра пашырэнне міжрэлігійнага дыялогу ў Сірыі і стварэнне пераходнага ўрада. Форум адкрыў кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. З Сірыі прыбыў халдэйскі епіскап Алепа Антуан Адо.







All the contents on this site are copyrighted ©.