2014-01-14 13:27:32

Ватыканская парафія арганізавала святочную вячэру для бяздомных


RealAudioMP3 Каля 100 бяздомных і патрабуючых удзельнічала ў святочнай вячэры, якую арганізавала ватыканская парафія св. Ганны 13 студзеня 2014 г. увечары . Яна прайшла ў адным з рымскіх бараў. На вячэры прысутнічаў таксама папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі. Ініцыятыва стала адказам на запрашэнне папы Францішка да клопату аб бедных, сказаў пробашч парафіі св. Ганны кс. Бруна Сільвестрыні. Запрошанымі былі тыя, хто рэгулярна звяртаецца за дапамогай у ватыканскую парафію і размешчаны недалёка ад плошчы св. Пятра кляштар аўгустыніянаў. Гэта асобы, якія даюць сведчанне пакоры, спадзяюцца на Бога і задавольваюцца малым, і гэтым даюць урок нам усім, сказаў суарганізатар вячэры кс. Франчэска Джоя, кіраўнік ватыканскага бюро пілігрымак.

Парафіянамі касцёла св. Ганны з’яўляюцца жыхары Ватыкану. Храм знаходзіцца непасрэдна ля ўваходу ў гора-дзяржаву і давераны апецы святароў з супольнасці аўгустыніянаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.