2014-01-13 14:51:13

Святы Айцец напісаў ліст да новаабвешчаных кардыналаў


RealAudioMP3 Пантыфік напісаў ліст да кожнага з абвешчаных 12 студзеня 2013 г. кардыналамі іерархаў. Папа Францішак выказаў сваю блізкасць і паабяцаў малітву за кандыдатаў. Ён спадзяецца, што будучыя пурпураты дапамогуць “з братэрскай плённасцю” у яго служэнні Паўсюднаму Касцёлу. Святы Айцец падкрэсліў, што “кардынальства не азначае прасоўвання па службе, гонару або ўпрыгажання, гэта проста паслуга, якая патрабуе пашырэння погляду і большай адкрытасці сэрца”. Ён нагадаў, што “глядзець далей і любіць больш універсальна, з большай інтэнсіўнасцю можна толькі ідучы па шляху Пана: шляху прыніжэння і пакоры, прымаючы стан слугі”. Францішак запрасіў іерархаў прыняць “гэта прызначэнне з простым і пакорным сэрцам”, але і з радасцю, якая, аднак, адрозніваецца ад радасці мірской, чужой евангельскаму духу.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” у нядзелю Пантыфік заявіў аб намеры 22 лютага 2014 г. узвесці ў кардынальскую годнасць 16 іерархаў, сярод якіх Дзяржсакратар Яго Святасці Папы арцыбіскуп Пьетра Паралін, арцыбіскупы і біскуп з Італіі, Аргентыны, Нікарагуа, Бразіліі, Буркіна-Фасо, Чылі, Гаіці, Карэі, Філіпін, Канады і Вялікабрытаніі. У гэты дзень да Калегіі кардыналаў далучацца яшчэ трое арцыбіскупаў, якія вызначыліся службай Святому Пасаду і Касцёлу, але ўжо знаходзяцца на пенсіі. У іх ліку асабісты сакратар папы Яна XXIII арцыбіскуп Лорыс Франчэска Капавіла.







All the contents on this site are copyrighted ©.