2014-01-12 14:29:39

Святы Айцец удзяліў хрост 32 немаўлятам


RealAudioMP3 Пантыфік удзяліў 12 студзеня 2014 г. у Сікстынскай Капэле сакрамэнт хросту 32 немаўлятам. Паводле традыцыі, уведзенай Янам Паўлам II, у свята Хросту Пана Папа хрысціць у асноўным дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў. Францішак падкрэсліў, што самым значным, што могуць перадаць бацькі і хросныя дзецям, з’яўляецца вера. “Гэта самая прыгожая спадчына, якую вы пакідаеце ім!”, - сказаў Пантыфік. “Хрост – гэта сакрамэнт, які ўмацоўвае нашу ўласную веру і ўключае нас у жыццё Хрыста і Яго Касцёла”, - адзначыў Святы Айцец у сваё гаміліі. Ён нагадаў, што бацькі і хросныя абавязаны пераказаць веру сваім дзецям. “Ідзіце дадому, заўсёды памятаючы, што вы закліканы перадаваць веру”, - сказаў ён бацькам. Папа асабіста паліваў вадой галовы дзяцей і намашчаў іх алеем крыжма.







All the contents on this site are copyrighted ©.