2014-01-11 10:15:11

Старшыня Папскай рады па справах сям’і: гомасексуальныя пары – гэта не сем’і


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Вінчэнца Палья заявіў, што гомасексуальныя пары нельга назваць сем’ямі. “Сям’я прадугледжвае нараджэнне і сувязь, якая звязвае розныя пакаленні. Гэта падкрэсліваў ужо Цыцэрон, а затым і ўсё заканадаўства”, - сказаў старшыня Папскай рады па справах сям’і. У інтэрв’ю для італьянскага радыё “Capital” ён адзначыў, што, “каб пазбегнуць семантычнай Вавілонскай вежы”, для апісання розных форм не-сямейных адносін павінна выкарыстоўвацца іншая лексіка. Гэта дапаможа таксама не адрываць сям’і ад яе “першапачатковай антрапалагічнай і прававой канцэпцыі”.

Гаворачы пра прапановы аб прадастаўленні пэўных правоў аднаполым парам у Італіі, арцыбіскуп Палья адзначыў, што гэта справа мае дачыненне не да Касцёла, але да ўраду, але, як адзначыў, у такіх пытаннях, як спадчына і візіты ў бальніцах, гэта магчыма. “Тым не менш, я хацеў бы перш за ўсё бараніць рэчаіснасці традыцыйнай сям’і: бацькі, маці і дзяцей”, - сказаў старшыня Папскай рады і дадаў, што мае на ўвазе таксама сем’і, якія перажываюць праблемы.







All the contents on this site are copyrighted ©.