2014-01-11 14:18:33

Святы Айцец прычыніцца да інфармавання грамадства аб праблемах інвалідаў


RealAudioMP3 11 студзеня 2014 г. раніцай Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Ілеану Аржэнцін, вядомую сваёй барацьбой за правы інвалідаў. Дэпутат італьянскага парламенту сама належыць да асоб з абмежаванымі магчымасцямі і перасоўваецца на інваліднай калясцы. Раней Арджэнцін даслала Святому Айцу асабісты ліст, просячы пасадзейнічаць у вырашэнні розных праблем, звязаных з інвалідамі і іх сітуацыяй. Гэта стала падставай для запрашэння актывісткі з боку Пантыфіка. Сустрэча прайшла ў Апостальскім палацы і працягвалася каля паўгадзіны, паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду.

Галоўнай тэмай размовы стала неабходнасць падтрымкі, якая павінна быць прадстаўлена, у прыватнасці, бацькам людзей з цяжкімі формамі інваліднасці, якія жывуць з глыбокай заклапочанасцю ў сувязі з перспектывай, якая чакае дзяцей пасля іх смерці. Ілеана Аржэнцін і папа Францішак гаварылі таксама на іншыя тэмы, такія, як ліквідацыя архітэктурных бар’ераў у грамадскіх і касцёльных будынках.

Пантыфік выказаў вялікую ўвагу і цікавасць да ўсяго, што было сказана італьянскай актывісткай, і запэўніў у сваёй падтрымцы ініцыятыў, якія маюць на мэце дапамогу інвалідам і інфармаванне грамадства аб праблемах, звязаных з інваліднасцю.







All the contents on this site are copyrighted ©.