2014-01-11 11:35:25

Папа супраць святароў “таўстаскурых” і нарцыстычных


RealAudioMP3 Гамілія папы Францішка 11 студзеня 2014 г. падчас ранішняй св. Імшы была цалкам прысвечана святарам. На ёй прысутнічала група духавенства з італьянскай архідыяцэзіі Генуя. Праўдзівы святар, нагадаў Пантыфік, павінен мець цесныя адносіны з Езусам, калі гэта адсутнічае, ён становіцца “таўстаскурым” і нарцыстычным. Сіла святарства заключаецца ў свядомасці вечнага жыцця, якое дае вера ў Езуса Хрыста. Папа запрасіў сабраных на Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты адказаць на пытанне аб месцы Езуса ў іх святарскім жыцці. Францішак са шкадаваннем адзначыў, што многія губляюць свае сілы раствараючыся ў штучнасці, ганарыстасці і маралізатарстве. Пантыфік заўважыў, што кожны святар – гэта грэшнік, але калі ён “ідзе за Езусам Хрыстом, калі шукае Пана ў малітве” – гэта добры святар. Сёння Касцёл патрабуе не святароў-прадпрымальнікаў, падкрэсліў Святы Айцец, але святароў, якія любяць Хрыста, размаўляюць з Ім, шукаюць Яго. “Калі няма гэтага, мы страцім усё”, - дадаў Папа. Ён адзначыў, што святара могуць выратаваць ад мірскога падыходу толькі адносіны з Езусам Хрыстом і запрасіў духавенства “не губляць сувязі з Ім” і такім чынам перамагаць свет.







All the contents on this site are copyrighted ©.