2014-01-11 12:10:51

Католікі і лютэране Германіі падрыхтавалі да Алімпіяды “духоўны дапаможнік”


RealAudioMP3 Да зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Сочы дзве найбуйнейшыя канфесіі ў Германіі – Каталіцкі Касцёл і Лютэранска-Евангелісцкая Царква – сумесна падрыхтавалі “духоўны дапаможнік” для спартсменаў сваёй краіны. Маленькі, зручны буклет атрымаюць ўсе нямецкія ўдзельнікі Алімпіяды, паведамілі ў Канферэнцыя Біскупаў Германіі і Радзе Лютэранска-Евангелісцкай Царквы. Тэксты, якія змяшчае дапаможнік, былі падрыхтаваны ў якасці “духоўнага трэнінгу” – гэта ўрыўкі Святога Пісання, малітвы і медытацыі.

Ідэя Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў – унесці ўклад у мірнага грамадства і павагу да чалавечай годнасці. Яны нагадваюць, што дыскрымінацыя людзей па прычыне іх паходжання, рэлігіі і полу або па любой іншай прычыне , недапушчальная, напісалі ва ўвядзенні старшыня каталіцкай епіскапату Германіі, арцыбіскуп Роберт Цоліч, і лютэранскі біскуп Нікалаус Шнайдэр. “Духоўны трэнінг” пэўным чынам адносіцца да выклікаў суперніцтва, падкрэслілі іерархіі. “У разгар бурных трэніровак і спаборніцтваў можа зварот да гэтага дапаможніка паспрыяе адшуканню ўнутранай раўнавагі”, - напісалі да спартсменаў каталіцкі і пратэстанцкі лідэры.







All the contents on this site are copyrighted ©.