2014-01-11 14:31:08

Ватыканскія музеі будуць працаваць даўжэй


RealAudioMP3 Час працы Ватыканскіх музеяў будзе ў будучым павялічаны з-за росту патоку наведвальнікаў. Пра гэта паведаміў дырэктар музеяў Антоніа Паолучы ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano”. Больш падрабязнай інфармацыяй аб новых гадзінах працы ён не падзяліўся. Колькасць 5,5 млн. наведвальнікаў у 2013 г. стала сапраўдным выклікам для Ватыканскіх музеяў, прызнаўся дырэктар. Гаворка ідзе ў тым ліку і пра бяспеку гасцей. Зараз музеі працуюць з панядзелка па суботу з 9 да 18 гадзіны, уваход заканчваецца ў 16.00. Доўгіх чэргаў, у якіх наведвальнікам Рыма трэба стаяць на працягу многіх гадзін уздоўж ватыканскай сцяны, павінна дапамагчы запабегнуць больш эфектыўная сістэма онлайн-браніравання білетаў, паведаміў Паолучы. Акрамя таго, павінна быць забяспечана лепшая ахова твораў мастацтва, улічваючы рост колькасці наведвальнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.