2014-01-11 10:48:09

Ватыканскі архіварыус з візітам на Кубе


RealAudioMP3 Архіварыус Ватыканскага Сакрэтнага Архіва і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла, арцыбіскуп Жан-Луі Бруге будзе ўдзельнічаць 12 студзеня 2014 г. на Кубе ў адкрыцці выставы святых тэкстаў з так званай “The Green Collection”, паведамілі СМІ вострава. Усяго тут будуць прадстаўлены 72 каштоўныя рэлігійныя экспанаты. Выстава “Біблія – Божы шлях і шлях чалавека”, упершыню экспанавалася ў 2013 г. у Ватыкане. Яе “кубінская версія” уключае ў сябе скруткі Торы, першыя пераклады Новага Запавету на англійскай, грэцкай і нямецкай мовах. У яе ўвайшла таксама частка вядомай “Бібліі Гутэнберга”.

Выставу, якая працягнецца ў Гаване да 2 лютага, наведае італьянскі кардынал Джузэпэ Бэторы, тэолагі і навукоўцы з усяго свету.

“The Green Collection” – самы вялікі ў свеце прыватны збор біблійных рарытэтаў. Большасць экспанатаў калекцыі звычайна недаступна для простых наведавальнікаў, паколькі знаходзіцца ў прыватных руках. Яна між іншым уключае: унікальны Кодэкс “Climaci Rescriptus” – найстаражытнейшы варыянт амаль поўнай Бібліі на арамейскай мове, славуты кумранскі абеліск з выгравіраваным тэкстам аб’яўлення Габрыэля з І ст. да нараджэння Хрыста, а таксама лекцыянарый Сабора св. Сафіі ў Канстантынопалі. “The Green Collection” атрымала назву ад прозвішча амерыканскай сям’і, якая стала ініцыятарам і спонсарам пошукаў біблійных рарытэтаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.