2014-01-09 10:49:52

Святы Айцец наведае чарговую рымскую парафію


RealAudioMP3 Пантыфік наведае 19 студзеня 2013 г. рымскую парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса (Sacro Cuore di Gesu). Гэта трэці такога роду візіт папы Францішка. Касцёл размешчаны побач з цэнтральным чыгуначным вакзалам Вечнага гораду “Termini”. Яго будаўніцтва было завершана ў 1887 г. У 1921 г. Бэнэдыкт XV надаў яму статус базылікі меншай. Святы Айцец ужо наведаў рымскія парафіі св. Альжбеты і св. Захарыі ў маі 2013 г. і св. Кірыла Александрыйскага ў Адвэнце. У мінулую нядзелю Папа таксама пабываў у парафіі св. Альфонса Марыі Лігуоры на поўначы Рыма, дзе наведаў яслі Божага Нараджэння.

Адзін з тытулаў Пантыфіка – Біскуп Рыма. Менавіта гэта падкрэсліваў папа Францішак пасля свайго абрання ў сакавіку 2013 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.