13 студзеня 2014 г.
папа Францішак сустрэнецца з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага
пры Апостальскай Сталіцы, каб абмяняцца віншаваннямі з нагоды Божага Нараджэння. Гаворка
ідзе пра другую сустрэчу папы Францішка з пасламі з моманту яго абрання. Першая адбылася
22 сакавіка 2013 г., праз некалькі тыдняў пасля заканчэння канклава. Тады Папа нагадаў,
што тытул Пантыфік, азначае “будаўнік мастоў”. Ён выказаў жаданне, каб дыялог паміж
ім і дыпламатамі “дапамог кожнаму ўбачыць у іншым не ворага, не канкурэнта, а брата,
якога трэба прыняць і абняць”.