2014-01-08 11:55:04

Сястра папы Францішка – у шпіталі


RealAudioMP3 Марыя Элена Берголіа, 66-гадовая сястра папы Францішка, у цяперашні час знаходзіцца ў бальніцы. Яна ўжо на працягу трох тыдняў праходзіць стацыянарнае лячэнне. Яе стан стабільны, паведамілі ў “Hospital Britanico” у Буэнас-Айрэсе 7 студзеня 2013 г. Папу Францішка, паводле паведамленняў аргентынскія СМІ, рэгулярна інфармуюць аб стане здароўя Марыі Элены. Малодшая сястра Пантыфіка жыве ў простым доме ў прыгарадзе аргентынскай сталіцы, мае двух сыноў. Яна з’яўляецца адзінай жывой сястрой Папы і яго бліжэйшай сваячкай. Іншыя браты і сястра – Альберта , Оскар і Марта – ужо памерлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.