2014-01-08 12:54:03

Мітрапаліт Іларыён: экуменічная салідарнасць у абароне хрысціян на Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 Падводзячы вынікі мінулага году, кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату назваў адной з самых вялікіх яго падзей экуменічную салідарнасць у пытанні абароны хрысціян на Блізкім Усходзе. “Калі амерыканская авіяцыя рыхтавала бамбардзіроўкі Сірыі, папа Францішак звярнуўся да прэзідэнта Пуціна, гэта было перад сустрэчай “вялікай дваццаткі”, з просьбай выкарыстаць увесь свой ​​аўтарытэт, каб пераканаць заходнія краіны адмовіцца ад гэтых бамбардаванняў”, - нагадаў Мітрапаліт Іларыён. Ён перакананы, што супольная пазіцыя Пантыфіка і Патрыярха Маскоўскага па гэтым пытанні “паўплывала на рашэнне аб адмове ад бамбардзіровак”. Праваслаўны іерарх паведаміў, што таксама “чуў ад некаторых калег з амерыканскіх цэркваў, што яны пісалі прэзідэнту Абаме і размаўлялі з ім пра тое, што трэба ўстрымацца ад гэтага кроку”. Мітрапаліт акрэсліў “пазіцыю Цэркваў” па гэтай праблеме “дастаткова салідарнай”.

Іерарх перакананы, што гаворка ідзе пра тое, што на Блізкім Усходзе адбываюцца “не проста нейкія падзеі палітычнага характару”, так званая “арабская вясна”, але ажыццяўляецца масавы пераслед хрысціян. Гэта з’ява перакідваецца з адной краіны ў іншую. На прыкладзе Іраку можна назіраць драму мясцовых хрысціян, там “засталася адна дзясятая частка з усіх паслядоўнікаў Хрыста, якія там жылі раней”.







All the contents on this site are copyrighted ©.